|
Ансамбль "Белорусские песняры", текст песни "Зiма" |
|
Ой, зіма, зіма, ты марозная. Нашто ж ты каня замарозіла? Каня белага, сівагрывага, Хлопца-малайца чарнабрывага?
Прыпеў: Ой, зіма, зіма, ты марозная. Ой, зіма, зіма, ты марозная.
А ў таго хлапца кучары ўюцца, За яго кудры дзяўчаты б'юцца. Вы ж не біцеся, не сварыцеся За мае кудры, памірыцеся.
Прыпеў: Ой, зіма, зіма, ты марозная. Ой, зіма, зіма, ты марозная.
А мае кудры ўюцца не дзя вас, Ёсць у мяне дзяўчына, лепшая ад вас, Яна мяне ў бой выправаджвала, Яна мае кудры пазавівала.
Прыпеў: Ой, зіма, зіма, ты марозная. Ой, зіма, зіма, ты марозная.
Ой, зіма, зіма, ты марозная. Нашто ж ты каня замарозіла? Каня белага, сівагрывага, Хлопца-малайца, гэй, чарнабрывага?
Прыпеў: Ой, зіма, зіма, ты марозная. Ой, зіма, зіма, ты марозная. |