|
Ансамбль "Белорусские песняры", текст песни "Вспоминала ли ты меня" |
|
Ці ўспамінала ты мяне, Калі я доўга плыў далёка? Хоць у нядзелю, хоць у сне, Ці ўспамінала ты мяне?
Ці выглядала мілым вокам Мой цень у ранішнім вакне? Ці чула ў незнаёмых кроках Маю хаду? Было ці не?
Было мне ў даўняй старане Тужліва так і адзінока, Што я паверу і мане, Што ўспамінала ты мяне. |