Ансамбль "Белорусские песняры",

текст песни "Селезень"

Плываў па моры ды не ўмываўся селезень-птах...

Як з табой,сумны,жаласнадумны,сталася так?

Човен да крылаў белых хінуўся,неба чарніў.

Хто ж цябе,сумны,жаласнадумны птах,разлюбіў?

 

Прыпеў:

Селезень-птах,селезень-птах,

Як з табой,сумны,сталася так?-2р.

 

Плаваў па моры ды не ўмываўся селезень-птах...

Як з табой,сумны,жаласнадумны,сталася так?

Хвалі салёна крэслілі далеч і мылі крыло.

Што ж,цябе,сумны,жаласнадумны,у шторм прывяло?

 

Прыпеў.

 

Плаваў па моры ды не ўмываўся селезень-птах...

Як з табой сумны,жаласнадумны,сталася так?

Песня анёлаў клікала з неба,ружай цвіла.

Далеч марская ростанню белай крыллем была.

 

Прыпеў.



Используются технологии uCoz