Ансамбль "Белорусские песняры",

текст песни "А ў полі бяроза..."

А у полi бяроза,

а у полi кудрава,

а на тэй бярозе

зязюля кукавала.

 

Ай-то не зязюля,

а то родна мацi.

Яна выпрауляла

ды сынка у салдаты.

 

Iдзi,iдзi,сынку,

iдзi ды не бойся,

на трэцiм гадочку,дадому

вяртайся.

 

Праходзiць гадочак,

праходзiць i другi,

на трэцi гадочак

прыходзiць сыночак.

 

Добры вечар,мацi,

цi рада ты мною,

цi ты рада мною,

цi маёй жаною.

 

Ой,рада,сыночак,

рада я табою,

толькi я не рада,

тваёю жаною.

 

Пасадзiла сына

за белы сталочак,

маладу нявестку

у самы куточак.

 

Паставiла сыну

чарачку гарэлкi,

маладой нявесцы

чарачку з атрутай.

 

Сталi яны есцi,

сталi выпiвацi

ды тую гарэлку

умесцi мяшацi.

 

А назаутра рана

два мерцьвякi у хаце

за рукi пабралiсь

як верна кахалiсь.



Используются технологии uCoz