Гора таму жыці,

Хто пары не мая.

Хто пары не мае,

Бо не там шукае.

Да яшчэ найгорша,

Хто двух-трох кахае.

Хто двух-трох кахае,

Адзін спаць лягае.

 

Прапеў:

А дзе тая пара?

А дзе яна ходзіць?

Малада, ці стара,

Мяне не знаходзіць.

А дзе тая пара?

А дзе яна ходзіць?

Малада, ці стара,

Мяне не знаходзіць.

Мяне не знаходзіць.

 

Адзін спаць лягаю

Да сцяны вачыма.

Да сцяны вачыма,

На хату плячыма.

Да сцяны гавору,

А сцяна не чуе.

Хто ж мяне раздзене,

Хто ж мяне разуе?

 

Прапеў:

А дзе тая пара?

А дзе яна ходзіць?

Малада, ці стара,

Мяне не знаходзіць.

А дзе тая пара?

А дзе яна ходзіць?

Малада, ці стара,

Мяне не знаходзіць.

 

Хто ж мяне раздзене,

Хто ж мяне разуе?

У румяны губкі

Сто раз пацалуе.

 

Прапеў:

А дзе тая пара?

А дзе яна ходзіць?

Малада, ці стара,

Мяне не знаходзіць.

А дзе тая пара?

А дзе яна ходзіць?

Малада, ці стара,

Мяне не знаходзіць.

Мяне не знаходзіць.



Используются технологии uCoz